Лінкі ўнівэрсальнага доступу

13 лютага 1946 году было створанае радыё Арганізацыі Аб’яднаных Нацый. Летась у лістападзе ЮНЭСКА — гуманітарнае агенцтва ААН — абвясьціла гэтую дату міжнародным Днём радыё. Радыё застаецца самым распаўсюджаным сродкам масавай інфармацыі ў сьвеце, ім карыстаюцца 95% жыхароў Зямлі.

Радыё ААН было заснавана ў 1946 годзе для прапаганды ідэалаў Аб’яднаных Нацый — умацаваньня міру, павагі да правоў чалавека, забесьпячэньня роўнасьці палоў, цярпімасьці, эканамічнага і сацыяльнага разьвіцьця і ўмацаваньня міжнароднага права.

Акрамя штодзённых навін Радыё ААН выпускае больш за 1000 тэматычных і дакумэнтальных праграм за год. Радыё мае ўнікальны аўдыёархіў, прысьвечаны дзейнасьці ААН.

Праграмы Радыё ААН http://www. unmultimedia. org/radio/english/
распаўсюджваюцца ў 185 краінах і трансьлююцца двума тысячамі радыёстанцый на 15 мовах, у тым ліку на ангельскай, францускай, кітайскай, расейскай і іншых.

Нагадаем некаторыя важныя даты ў гісторыі радыё:

7 мая 1895 г. : першая дэманстрацыя Аляксандрам Паповым яго прыймача ў Расейскім фізіка-хімічным таварыстве. Гэтая дата адзначаецца ў Расеі і Баўгарыі як Дзень радыё.

2 чэрвень 1896: Гульельма Марконі запатэнтаваў сваё радыёпрыстасаваньне.

27 ліпеня 1896 года: першая публічная бяздротавая перадача Марконі кодам Морзэ.

24 сьнежня 1906: Рэджынальд Фэсэндэн зрабіў першую радыёперадачу жывога голасу.

15 красавіка 1912: гібель «Тытаніка». Радыётэлеграф дапамог выратаваць жыцьці многіх пасажыраў. Першым сыгнал з «Тытаніка» прыняў амэрыканскі радыст, ураджэнец Беларусі, Давід Сарноў, у далейшым — стваральнік амэрыканскага забаўляльнага радыё.

18 кастрычніка 1922 года: заснаваная першая у сьвеце нацыянальная арганізацыя эфірнага вяшчаньня — брытанская Бі-Бі-Сі.

30 кастрычніка 1938 г: радыёпастаноўка аповесьці Гербэрта Уэлса «Вайна сусьветаў» пра іншаплянэтнае нашэсьце выклікала паніку ў ЗША.

13 лютага 1946 г.: дзень стварэньня Радыё Арганізацыі Аб’яднаных Нацый.

20 траўня 1954 г. : выхад у эфір першай перадачы беларускай службы Радыё Свабода (тады — Радыё Вызваленьне) .
XS
SM
MD
LG