Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Для здаравейшага сну сьпіце ў халадку


Энэргія здароўя: 29 парадаў у лютым

Амэрыканскія экспэрты прааналізавалі найбольш шматабяцальныя дасьледаваньні 2011 году ў галіне здароўя, мэдыцыны і ладу жыцьця. Кожны лютаўскі дзень мы друкуем адну кароткую параду, якая дапаможа вам скінуць лішнюю вагу, змагацца са стомай, палепшыць сацыяльныя кантакты — жыць лепш і заставацца здаровым. Цалкам тэксты зьмешчаны ў лютаўскім нумары тыднёвіка «Reader’s Digest».

Людзям, якіх мучыць бяссоньніца, дапамагае нашэньне адмысловай прахалоднай шапачкі, якая трошкі астуджвае мазгі – у ёй яны ня проста сьпяць лепей, а сьпяць як абсалютна здаровыя людзі. Да такіх высноваў прыйшлі навукоўцы з мэдычнага факультэту Пітсбурскага ўнівэрсытэту.

Але ж напэўна такія шапачкі вы пакуль што ня знойдзеце ў сваёй краме за рогам, таму прапануем вам выпрабаваць альтэрнатыўную стратэгію ад спэцыяліста ў змаганьні зь бяссоньніцай Лорэнса Эпстайна з Цэнтру здаровага сну ў Брайтане (Масачусэтс):

Каб зьнізіць перад сном тэмпэратуру цела (і мазгоў!), прыміце цёплую ванну за 30-60 хвілінаў да адыходу ў ложак. Прыродная сыстэма тэрмарэгуляцыі вашага цела адпаведна на гэта адрэагуе. Або яшчэ прасьцей – падтрымлівайце ў спальні прахалодную тэмпэратуру (ня больш за 18 градусаў) і добра хавайцеся пад коўдрай.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG