Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Шагал прыехаў у Менск


Новы амбасадар Ізраіля ў Беларусі Ёсіф Шагал прыбыў у Менск. Пра гэта «Свабодзе» паведамілі сёньня ў амбасадзе гэтай краіны.

У сераду, 15 лютага, новы кіраўнік дыпляматычнай місіі правядзе прэсавую канфэрэнцыю ў Менску.

Ёсіф Шагал нарадзіўся ў 1949 годзе на тэрыторыі былога СССР. Скончыў пэдагагічны інстытут у Баку. Працаваў у сродках масавай інфармацыі Азэрбайджану і Ізраілю.

У 2006–2009 гадах быў дэпутатам кнэсэту ад партыі «Наш дом — Ізраіль».

Пасада кіраўніка дыпляматычнай місіі Ізраілю ў Беларусі была вакантнай ад сакавіка мінулага году, калі Эдзі Шапіру, які займаў яе, прызначылі Генэральным консулам Ізраілю ў Санкт-Пецярбургу.

Дарэчы, шлях зь Менску ў Санкт-Пецярбург прайшоў яшчэ адзін дыплямат. Там цяпер працуе Генэральным консулам Нямеччыны Бэнэдыкт Галер — апошні кіраўнік офісу АБСЭ ў Менску.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG