Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзейны кіраўнік Туркменістану Гурбангулы Бердымухамедаў перамагае на выбарах прэзыдэнта краіны, якія адбыліся ўчора.

Паводле папярэдніх дадзеных Цэнтральнай выбарчай камісіі Туркменістану, ён атрымаў больш за 97 працэнтаў галасоў выбарцаў.

На пасаду прэзыдэнта краіны прэтэндуюць яшчэ сем кандыдатаў, аднак, самы пасьпяховы зь іх набраў крыху больш за адзін працэнт галасоў.

Яўка выбарцаў перавысіла 96 працэнтаў.

Згодна з канстытуцыяй краіны, прэзыдэнт абіраецца тэрмінам на пяць гадоў.

Упершыню Бердымухамедаў быў абраны прэзыдэнтам Туркменістану на альтэрнатыўных выбарах у лютым 2007 году.

XS
SM
MD
LG