Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кампанія «За справядлівыя выбары» абяцае тры тысячы назіральнікаў


Ня менш за тры тысячы назіральнікаў плянуе задзейнічаць падчас восеньскіх выбараў у Палату прадстаўнікоў кампанія «За справядлівыя выбары».

Гэту лічбу «Свабодзе» назваў нацыянальны каардынатар кампаніі Віктар Карняенка.
Бальшыня апазыцыйных структураў здолела дамовіцца аб супольнай працы. Прычым на гэта рашэньне не паўплывае байкот альбо ўдзел апазыцыі ў выбарах, кажа Карняенка

Ён лічыць, што, калі зыходзіць з рэпрэзэнтатыўнай схемы ахопу назіраньнем выбарчых участкаў, то тры тысячы чалавек дадуць праўдзівыя высновы пра выбарчую кампанію.

Выбары ў Палату прадстаўнікоў павінныя адбыцца восеньню 2012-га.

Падрабязнасьці — пазьней на сайце «Свабоды» і ў эфіры
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG