Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Алеся Бяляцкага яшчэ трымаюць у Жодзінскім СІЗА

Пра гэта Свабодзе паведаміла жонка праваабаронцы Натальля Пінчук. 13 лютага Натальля Пінчук наведала ізалятар ў Жодзіне, дзе ёй паведамілі, што яе муж Алесь Бяляцкі знаходзіцца там. «Заўтра разьлічваю перадаць яму перадачу», — сказала Натальля Пінчук.

Пасьля таго, як 24 студзеня Менскі гарадзкі суд не задаволіў скаргу Алеся Бяляцкага, і прысуд праваабаронцу ўступіў у сілу, яго мусяць перавесьці ў калёнію.

​Кіраўнік праваабарончага цэнтру «Вясна» Алесь Бяляцкі асуджаны на 4,5 года турмы ў лістападзе летась. Яго прызналі вінаватым у нясплаце падаткаў. Праваабаронца сваёй віны не прызнаў і заявіў, што ўсе грошы, атрыманыя на свае рахункі, выдаткоўваў на праваабарончую дзейнасьць.

18 студзеня жонка праваабаронцы Натальля Пінчук перавяла на рахунак упраўленьня юстыцыі Менгарвыканкаму для суду Першамайскага раёну сабраныя грамадзянамі больш як 757 мільёнаў рублёў (90 тысяч даляраў ЗША). «Гэта ўся сума, якую паводле пастановы суду, павінен заплаціць Бяляцкі», — заявіла яна.

Падставай для крымінальнага перасьледу Бяляцкага стала інфармацыя пра банкаўскія рахункі, якую перадалі афіцыйнаму Менску Літва і Польшча.

Да апошняга часу Бяляцкі знаходзіўся ў жодзінскай турме.

Краіны Эўразьвязу, ЗША і міжнародныя праваабарончыя арганізацыі лічаць Бяляцкага палітвязьнем, а прысуд яму — палітычна матываваным. Яны патрабуюць ад уладаў Беларусі вызваліць праваабаронцу.

Падрабязнасьці — пазьней на сайце «Свабоды»

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG