Лінкі ўнівэрсальнага доступу

14 лютага стануць вядомыя ляўрэаты прэміі «Люблю Беларусь»


У Менску 14 лютага ў памяшканьні сядзібы Беларускага ПЭН-Цэнтру ўручаць ўзнагароды ляўрэатам прэміі «Люблю Беларусь».

Штогадовую прэмію «Люблю Беларусь» заснавала незарэгістраваная арганізацыя «Малады фронт». Сёлета яна ўручаецца трэці раз.

«Малады фронт» вызначыў намінантаў у катэгорыі «Змагар году» — Андрэй Пачобут, Мікіта Ліхавід, Андрэй Бандарэнка, Зьміцер Галко, усе 16 палітычных зьняволеных, якія застаюцца за кратамі.


Намінацыі:

Беларусізацыя;
Палітыка;
Культура;
Грамадзкая дзейнасьць;
Журналістыка;
Змагар году;
Спорт;
Pro-Belarus.

Сярод сёлетніх намінантаў:

ініцыятар кампаніі «Справаводзтва па-беларуску» Ігар Случак;
мабільны апэратар Life:) ;
польскі палітык Марэк Мігальскі;
рух Femen;
адзін зь кіраўнікоў «Свабоднага тэатру» Натальля Каляда;
кіраўнік кампаніі «Рэвалюцыя праз сацыяльныя сеткі» Вячаслаў Дзіянаў;
журналіст і пісьменьнік Віктар Марціновіч;
музыка Сяргей Міхалок.
XS
SM
MD
LG