Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Грэцыя: парлямэнт абмяркоўвае скарачэньні на фоне пратэстаў


Забурэньні ў Афінах

Забурэньні ў Афінах

У Грэцыі каля 25 тысяч мітынгоўцаў сабраліся перад будынкам парлямэнту ў Афінах на знак пратэсту супраць плянаванага галасаваньня аб жорсткіх бюджэтных скарачэньнях. Мітынг выліўся ў сутыкненьні з паліцыяй, якая ўжыла сьлезацечны газ.

Ня гледзячы на пратэсты дэпутаты працягваюць абмеркаваньне новых антыкрызысных захадаў, на рэалізацыі якіх настойваюць Эўразьвяз і Міжнародны валютны фонд – узамен на чарговы пакет фінансавай дапамогі Афінам памерам 130 мільярдаў эўра.

Галасаваньне па новым пляне бюджэтнай эканоміі, які ўрад Грэцыі ўхваліў на экстранай нарадзе ў ноч зь пятніцы на суботу, заплянаванае на сёньня. Прэм'ер-міністар Лукас Пападымас, выказаў спадзяваньне, што кіроўнай кааліцыі хопіць галасоў для ўхваленьня згаданых скарачэньняў. У адваротным выпадку, папярэдзіў ён, краіна «ўлезе ў дэструктыўную авантуру».
XS
SM
MD
LG