Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Арабская ліга – за ўвядзеньне войскаў у Сырыю


Урадавыя танкі абстрэльваюць жылыя кварталы сырыйскага гораду Хомс

Урадавыя танкі абстрэльваюць жылыя кварталы сырыйскага гораду Хомс

Ліга арабскіх дзяржаў заклікала ўвесьці ў Сырыю сумесны міратворчы кантынгент ААН і арабскіх краін, каб пакласьці канец канфліктў у краіне, які доўжыцца ўжо 11 месяцаў.

У рэзалюцыі, прынятай па выніках сустрэчы міністраў замежных спраў Лігі ў Каіры, гаворыцца, што арабскія краіны спыняюць усе дыпляматычныя кантакты з уладамі Сірыі, і наадварот, будуць разьвіваць сувязі з паўстанцамі.

Рашэньне Лігі было прынятае праз тыдзень пасьля таго, як Расея і Кітай наклалі вета на рэзалюцыю па Сырыі ў Радзе Бясьпекі ААН.

У заяве гаворыцца, што Ліга "зьвернецца ў Раду Бясьпекі ААН з просьбай прыняць рашэньне аб фармаваньні сумесных міратворчых сіл ААН і арабскіх краін з тым, каб назіраць за датрыманьнем пагадненьня аб замірэньні".

Экспэрты Бі-Бі-Сі адзначаюць, што, паводле міжнароднага права, без мандату рады Бясьпекі ААН замежныя войскі могуць быць уведзеныя ў краіну толькі на просьбу яе законнага ўраду. Адзначаецца, аднак, што такое запрашэньне, магла б выдаць і апазыцыя гэтай краіны, калі б атрымала міжнароднае прызнаньне ў якасьці адзінага легітымнага прадстаўніка сырыйскага народу.
XS
SM
MD
LG