Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраўнік «Аль-Каіды» падтрымаў паўстаньне ў Сырыі


Айман аз-Завагіры
Айман аз-Завагіры

Кіраўнік «Аль-Каіды» Айман аз-Завагіры падтрымаў антыўрадавыя выступы ў Сырыі. У відэазвароце, разьмешчаным у суботу на адным з ісламісцкіх сайтаў, ён абвінаваціў рэжым сырыйскага прэзыдэнта Башара Асада ў антыісламскай накіраванасьці і злачынствах супраць уласнага народу.

Як паведамляе сёньня амэрыканская арганізацыя SITE, якая займаецца маніторынгам экстрэмісцкіх інтэрнэт-форумаў, аз-Завагіры пераконвае сырыйцаў не чакаць дапамогі ад Захаду, таму што калі такая дапамога будзе дадзеная, Захад усталюе ў краіне марыянэткавы рэжым. Лідэр «Аль-Каіды» заклікаў мусульманаў Турцыі, Іраку, Ярданіі і Лібану падтрымаць паўстаньне ў Сырыі.

Паводле дадзеных амэрыканскіх спэцслужбаў, аз-Завагіры, які ўзначаліў «Аль-Каіду» пасьля гібелі Ўсамы бін Ладэна, знаходзіцца ў Пакістане.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG