Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнцкія выбары ў Туркменістане адбыліся без сюрпрызаў


Гурбангулы Бердымухамедаў

Гурбангулы Бердымухамедаў

Ужо а 16 гадзіне паводле мясцовага часу інфармацыйныя агенцтвы паведамілі, што выбары прэзыдэнта адбыліся. Паводле звестак Цэнтравыбаркаму краіны, яўка выбарцаў перавысіла 68 адсоткаў — гэта больш за два мільёны чалавек. Усяго ў спісы выбарцаў унесены амаль тры мільёны чалавек.

Расейскія і туркменскія СМІ пішуць, што ўжо з самай раніцы, нягледзячы на марознае надвор’е, амаль на ўсіх выбарчых участках у туркменскай сталіцы было незвычайна шматлюдна. На многіх участках з раніцы адзначаны чэргі выбарцаў.

Фаварыт выбараў — Гурбангулы Бердымухамедаў, які ўзначаліў Туркменістан у 2007 годзе, пасля раптоўнай смерці тагачаснага аўтарытарнага прэзыдэнта Сапармурада Ніязава. Астатнія кандыдаты — прадстаўнікі ўладаў і дырэктары прадпрыемстваў.

Гэта другія выбары прэзыдэнта для самога Бердымухамедава. Згодна з канстытуцыяй краіны, прэзыдэнт абіраецца тэрмінам на пяць гадоў, але колькасць тэрмінаў не абгавораная. Чакаецца, што ён і будзе абвешчаны пераможцам на фоне дэкаратыўнасьці семярых іншых кандыдатаў, многія зь якіх пабудавалі фармальную выбарчую кампанію на ўслаўленьні Бердымухамедава.

Сам Гурбангулы Бердымухамедаў галасаваў у Ашгабаце, на выбарчым участку ён зьявіўся ў суправаджэньні свайго бацькі — адстаўнога падпалкоўніка ўнутраных войскаў, сына і ўнука. У сваёй выбарчай кампаніі Бердымухамедаў паабяцаў палепшыць жыцьцё народу. Большасьць насельніцтва ў гэтай багатай на прыродны газ краіне жыве бедна.

Маніторынг за выбарамі ажыцьцяўляе місія ад СНД у складзе 63 чалавек. АБСЭ адмовілася накіроўваць назіральнікаў на выбары, заявіўшы, што ў Туркменістане па-ранейшаму абмежаваныя правы і свабоды.
XS
SM
MD
LG