Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Памерла Ўітні Х’юстан


Уітні Х’юстан была знойдзеная мёртвай у сваім нумары гатэлю Hilton ў Бэвэрлі Хілз.

Прычына сьмерці пакуль невядомая. Паліцыя кажа, што прыкметаў гвалтоўнай сьмерці няма.

Сьпявачцы было 48 гадоў.

Музычны сьвет і Галівуд смуткуе з нагоды яе сьмерці. Прыхільнікі Ўітні Х’юстан па ўсім сьвеце разьмяшчаюць у сацыяльных сетках кліпы і радкі зь яе песеняў.

Пік папулярнасьць Уітні Х’юстан прыйшоўся на 80-90 гады 20 стагодзьдзя.

Статус супэрзоркі замацаваўся за ёй пасьля выхаду ў 1992 годзе фільма «Целаахоўнік». Яна згуляла адну з галоўных роляў і выканала асноўныя музычныя партыі. Сінгл зь песьняй з гэтага фільма I Will Always Love You стаў самым пасьпяховым у кар’еры Х’юстан.

У 2000-я гады згадкі пра Ўітні Х’юстан ў прэсе былі зьвязаны збольшага зь яе сямейнымі праблемамі і пэрыядычнымі лекаваньнямі ў наркалягічных клініках.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG