Лінкі ўнівэрсальнага доступу

РИА: ЭЗ рыхтуецца пашырыць санкцыі супраць Менску


Рада ЭЗ на пасяджэньні 23 траўня 2011 ў Брусэлі, калі былі ўведзеныя чарговыя санкцыі супраць афіцыйнага Менску

Рада ЭЗ на пасяджэньні 23 траўня 2011 ў Брусэлі, калі былі ўведзеныя чарговыя санкцыі супраць афіцыйнага Менску

ЭЗ зьбіраецца дадаць да "чорнага сьпісу" яшчэ 135 беларускіх урадоўцаў, паведамляе агенцтва РИА Новости.

Рада Эўразьвязу ў пятніцу прыняла пастанову, якая адкрывае шлях для ўжываньня дадатковых санкцый у дачыненьні да фізычных і юрыдычных асоб у Беларусі, якія, на думку ЭЗ, датычныя да парушэньняў фундамэнтальных правоў чалавека ў краіне, паведаміў агенцтву РИА Новости прадстаўнік прэс-службы рады ЭЗ.

"Прынятымі папраўкамі пашыраюцца крытэры ўжываньня абмежавальных захадаў і замарожваньня актываў. Адпаведна, такія санкцыі могуць ужывацца да асоб, адказных за сур'ёзныя парушэньні правоў чалавека або перасьлед грамадзянскай супольнасьці і дэмакратычнай апазыцыі, а таксама асоб і арганізацый, якія атрымліваюць прыбытак ад або якія падтрымліваюць рэжым Лукашэнкі", - сказаў суразмоўца агенцтва.

Паводле інфармацыі, атрыманай РИА Новости з дыпляматычных крыніц, ЭЗ разглядае пытаньне аб уключэньні ў сьпіс беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены ўезд у краіны супольнасьці і чые актывы павінны быць замарожаныя, яшчэ 135 службовых асоб.

У чацьвер аб магчымасьці пашырэньня санкцыяў супраць афіцыйнага Менску заявіў на сустрэчы зь сем'ямі беларускіх палітвязьняў дырэктар дэпартамэнту ў пытаньнях Расеі, Усходняга партнэрства, Цэнтральнай Азіі, рэгіянальнага супрацоўніцтва і АБСЭ Эўрапейскай службы зьнешняга дзеяньня ЭЗ Гунар Віганд
XS
SM
MD
LG