Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Наста Палажанка атрымала ліст ад Зьмітра Дашкевіча, амаль цалкам прысьвечаны Андрэю Саньнікаву.

«Падпісаўшы прашэньне аб памілаваньні, Саньнікаў робіць адзіна правільны і магчымы ўчынак у той сытуацыі, у якой ён знаходзіцца. Пры ўсёй маёй павазе да Дзьмітрыя Вуса ды іншых мужных людзей, якія пацярпелі ад перасьледу за „выбары“-2010, яны ня зьведалі і адной дзясятай таго гвалту, фізычных і маральных зьдзекаў, якія зьведаў Андрэй Алегавіч. У дадатак да ўсяго гэтага існуе рэальная пагроза жыцьцю і здароўю ягонай сям’і. Пры такіх абставінах любы мусіў бы ўсімі магчымымі сродкамі абараняць сваіх родных», — напісаў у лісьце Зьміцер Дашкевіч.

«Ліст кароткі. Магчыма, баяўся што ён ня пройдзе цэнзуры і таму не расьцягваў», — зазначыла нявеста Дашкевіча Наста Палажанка.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG