Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Затрыманьні за салідарнасьць зь Бяляцкім у Койданаве


Паводле праваабаронцаў «Вясны», 11 лютага ў Дзяржынску затрымалі актывістаў «Эўрапейскай Беларусі» Аляксандра Тарнагурскага, Анатоля Жулетнікава і Ўладзімера Дзенісевіча.

Маладыя людзі спрабавалі вывесіць расьцяжку з тэкстам «Свабоду Бяляцкаму!», але былі спыненыя супрацоўнікамі ДАІ. Празь нейкі час на месца падзеі пад’ехалі міліцыянты, якія павалілі Ўладзімера Дзенісевіча на зямлю і нанесьлі некалькі ўдараў. Усім затрыманым адразу забаранілі карыстацца тэлефонамі.

Верагодна, што маладых людзей могуць пратрымаць у мясцовым ізалятары да суду ў панядзелак, 13 лютага , мяркуюць праваабаронцы «Вясны».
XS
SM
MD
LG