Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Севярынец: Назіраю прыкметы «перадпродажнай падрыхтоўкі палітвязьняў»


Павал Севярынец на «хіміі» ў вёсцы Куплін
Павал Севярынец на «хіміі» ў вёсцы Куплін

«Хімік» Павал Севярынец атрымаў загад адміністрацыі камэндатуры спарадкаваць бібліятэку, за якую ён адказны, а таксама прывесьці ў парадак усе свае іншыя справы.

Павал апавёў «Свабодзе» пра сытуацыю ў ягонай камэндатуры ў вёсцы Куплін Пружанскага раёну:

«Ведаю таксама, што рыхтуюць маю асабістую справу. На будучым тыдні ў нас чакаюць праверку, магчыма, гэта і зь ёй зьвязана, але больш падобна на іншае, бо чамусьці рыхтавацца загадана найперш мне. То бок, бачу пэўныя прыкметы таго, што ідзе падрыхтоўка да вызваленьня. Паколькі ўжо вядома, што паседжаньне рады міністраў замежных спраў Эўразьвязу адбудзецца 27 лютага, а асноўныя прапанаваныя рэзалюцыі стануць вядомыя ўжо прыкладна 25 лютага, то з гэтага і будуць зыходзіць беларускія ўлады. Заўважана, што ўсе гандлёвыя апэрацыі зь беларускімі закладнікамі праходзяць напярэдадні такіх падзеяў. Той жа суд над Каваленкам. Ужо абвешчана, што ён ня толькі дакладна пачнецца 21-га, але і што скончыцца 24-га. Таму, мяркую, зараз цягам некалькіх дзён, можа, нават пары тыдняў, будуць рыхтаваць палітвязьняў і бліжэй да 27-га, у залежнасьці ад меркаванага рашэньня міністраў, стане зразумела, каго вызваляюць, каго не вызваляюць».

Павал Севярынец пакараны трыма гадамі абмежаваньня волі за Плошчу. Гэта ўжо другая «хімія» цяперашняга сустаршыні партыі БХД й былога лідэра «Маладога фронту». У 2005-2007 гадах Севярынец адбываў «хімію» ў Полацкім раёне.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG