Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пададзеныя заяўкі на 15 пікетаў салідарнасьці з Каваленкам


Ян Дзяржаўцаў

Ян Дзяржаўцаў

Сябра КХП БНФ Ян Дзяржаўцаў, аднапартыец зьняволенага ў СІЗА Сяргея Каваленкі, падаў па 5 заявак на пікеты ў кожны з трох райвыканкамаў Віцебску.

Ян Дзяржаўцаў хоча празь пікеты выказаць салідарнасьць зь Сяргеем Каваленкам, які з 19 сьнежня трымае галадоўку пратэсту супраць крымінальнага абвінавачаньня. Каваленку вінавацяць у парушэньні рэжыму адбываньня «хатняй хіміі» — умоўнага пакараньня, прысуджанага яму за бел-чырвона-белы сьцяг, вывешаны 7 студзеня 2010 году на гарадзкой навагодняй ёлцы ў цэнтры Віцебску.

21 лютага ў Першамайскім райсудзе Віцебску мае распачацца судовы працэс Каваленкам. Яму пагражае да трох гадоў турэмнага зьняволеньня. Таму яшчэ адна мэта пікетаў, якія замаўляе Ян Дзяржаўцаў — гэта інфармаваньне жыхароў Віцебску пра судовы працэс і яго вынікі.
XS
SM
MD
LG