Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 13 лютага


Турэмны каляндар, Юлія Ляшкевіч

Турэмны каляндар, Юлія Ляшкевіч

Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

ВОБЛАЧНА...

...з прасьвятленьнямі, без ападкаў. Тэмпэратура ўначы: мінус 20–18; удзень: мінус 14–12.

НЕ ПРАПУСЬЦІЦЕ:

У вечаровым эфіры Свабоды «Праскі акцэнт» на тэмы: Беларускія спрэчкі пра дылемы эўрапейскай палітыкі. Скарачаць ці пашыраць візавыя санкцыі Эўразьвязу? Які эфэкт маюць санкцыі? Якое маральнае абгрунтаваньне «падвойных стандартаў»? Калі будуць вызваленыя палітвязьні?
Разважаюць галоўны рэдактар інтэрнэт-часопісу «Новая Эўропа» Аляксандар Адамянц, экспэрт Беларускага цэнтру эўрапейскіх дасьледаваньняў Павал Вусаў, журналіст Канстанцін Міхееў і экспэрт Беларускага інстытуту стратэгічных дасьледаваньняў Дзяніс Мельянцоў. Вядзе перадачу Юры Дракахруст.

У БЕЛАРУСІ І СЬВЕЦЕ:

Канцэрт да Дня Сьвятога Валянціна ў межах кампаніі «Будзьма беларусамі!»: «Прызнаньні ў розных стылях». Выступяць: Паліна Рэспубліка (бард), «Нельга Забыць» (акустык-рок), «Верасень» (рок), «White Night Blues» (блюз), «3-Zna» (альтэрнатыўны рок). Менск, клюб «Салтайм» (пр. Незалежнасьці, 131/1). Пачатак а 19.00.

У Страсбуры пачынаецца чатырохдзённая сэсія Эўрапарлямэнту.

Сусьветны дзень радыё. Будзе адзначацца сёлета ўпершыню. Зацьверджаны ЮНЭСКА на прапанову Гішпаніі. Адзначэньне прывязанае да даты першай перадачы Радыё ААН у 1946 годзе.

* * *

Паважаныя наведнікі сайту! Дапамажыце больш поўна прадставіць беларускі дзень – дашлеце інфармацыю пра плянаваныя падзеі, якія будуць цікавыя нашым чытачам, на адрас svaboda@rferl.org.

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:

Нарадзіліся:

1705 – Францішка Ўршуля Радзівіл, беларуская і польская пісьменьніца, драматург.

1973 – беларускі паэт і перакладчык Андрэй Хадановіч, папулярызатар беларускай літаратуры.

Памерлі:

1974 – Паўліна Мядзёлка, беларуская акторка, дзяячка культуры.

1984 – Язэп Найдзюк, дзяяч заходнебеларускага нацыянальнага руху, выдавец, гісторык.

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:

Прыгажуні з далёкіх Ждановіч
Спадабаўся Андрэй Хадановіч.
Тоне ўся ў пачуцьці...
Цяжка выйсьце знайсьці,
Ды няма безвыходных становішч.


Андрэй Хадановіч

ГОД ТАМУ Ў ЗАГАЛОЎКАХ НА САЙЦЕ «СВАБОДЫ»:

У Беларусі пакараньне нясуць і родныя зьняволеных

Поўны аншляг на беларускай імпрэзе «Моц слова» ў Бэрліне

Апазыцыйны Саюз палякаў зьвярнуўся да прэзыдэнта Польшчы
XS
SM
MD
LG