Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Кітаі дысыдэнта і пісьменьніка пакаралі зьняволеньнем на сем гадоў.

За апублікаваны ў інтэрнэце верш «Час надышоў» суд ва ўсходнекітайскім горадзе Ханчжоў прызнаў Чжу Юфу вінаватым у падбухторваньні да падрыву дзяржаўнага ладу. Паводле абвінавачаньня, у вершы зьмяшчаецца заклік да антыўрадавых акцыяў.

За апошнія два месяцы яшчэ тры кітайскія дысыдэнты былі засуджаныя да дзевяці і дзесяці гадоў турмы па аналягічных абвінавачаньнях.
XS
SM
MD
LG