Лінкі ўнівэрсальнага доступу

10 лютага ў Віцебску на даху дома № 47 па Маскоўскім праспэкце, дзе пражывае сям’я Сяргея Каваленкі, зьявіўся бел-чырвона-белы сьцяг.

Як паведаміў карэспандэнту БелаПАН сябра Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі БНФ Ян Таўпыга, сьцяг вывешаны ў знак салідарнасьці з актывістам КХП-БНФ Сяргеем Каваленкам, які галадае ў СІЗА.

Да сьцяга прымацаваная запіска: «Гані быкоў! Вярнецца воля! Слава героям! Слава Беларусі! Ясь — сын Мірона».

Суд над Сяргеем Каваленкам пачнецца 21 лютага. Сябра КХП БНФ вінавацяць ва ўхіленьні ад адбыцьця пакараньня — «хатняй хіміі», прысуджанай актывісту за вывешаны 7 студзеня 2010 году на навагодняй ёлцы бел-чырвона-белы сьцяг. З гэткім абвінавачаньнем ён ня згодны. Сяргей Каваленка лічыць гэта помстай з боку супрацоўнікаў інспэкцыі па выкананьні пакараньняў, на дзеяньні якіх ён некалькі разоў скардзіўся ў абласную пракуратуру.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG