Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Лукашэнка: У парлямэнце балбатуноў ня будзе


Зала пасяджэньняў парлямэнту.

Зала пасяджэньняў парлямэнту.

На сустрэчы з кіраўніком Палаты прадстаўнікоў Уладзімерам Андрэйчанкам Аляксандар Лукашэнка паставіў задачы што да арганізацыі парлямэнцкіх выбараў.

«У беларускім парлямэнце новага скліканьня павінна быць захавана пераемнасьць. У Беларусі склалася практыка, калі ў новы склад парлямэнту абіраюцца 20–25% дэпутатаў папярэдняга скліканьня. Нам трэба мець у новым парлямэнце прыкладна чвэрць дэпутатаў старога, каб захаваць пераемнасьць».

«Па-другое, як бы мы тут ні дэмакратызаваліся, як бы мы ні заяўлялі пра тое, што мы далёка стаім ад гэтага працэсу выбараў, я думаю, вам асабіста як старшыні прыйдзецца ўсё ж такі прымаць удзел у арганізацыі гэтай кампаніі. Можа, нават Савету Палаты прадстаўнікоў вызначыць мерапрыемствы ў дапамогу Цэнтральнай выбарчай камісіі», — адзначыў Аляксандар Лукашэнка.

«Я ўпэўнены, што парлямэнт будзе выключна ад народа. Туды балбатуны ня трапяць, а прыйдуць людзі, якія гатовыя вырашаць нейкія пытаньні. Вам з дэпутатамі трэба вылучыць гэтыя пытаньні», — заявіў Лукашэнка.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG