Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзяжурны «Віцьбы-3»: Інфармацыя пра Саньнікава сакрэтная


Калёнія «Віцьба-3»

Калёнія «Віцьба-3»

Дзяжурны калёніі «Віцьба-3» адмовіўся паведаміць, ці вызвалілі вязьня калёніі Андрэя Саньнікава.

«Гэта сакрэтная інфармацыя, я нічога паведаміць не магу. Зьвяртайцеся да начальніка ці намесьніка начальніка калёніі. Як тэлефон? Не магу паведаміць. Гэта сакрэтная інфармацыя».

Крыху пазьней начальнік калёніі «Віцьба-3» Віталь Агнісьцікаў на аналягічнае пытаньне адказаў: «З чаго вы ўзялі, што яго вызвалілі? З інтэрнэту? Чытайце інтэрнэт далей. Больш нічога сказаць не магу. Да пабачэньня».
XS
SM
MD
LG