Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Моладзевае крыло кампаніі «Гавары праўду» «Zмена» на плошчы Незалежнасьці ў Менску правяло акцыю пад назвай «Игрушко митингуэ!» .

Акцыя прайшла каля аўтобуснага прыпынку перад уваходам у Менскі гарадзкі выканаўчы камітэт. Усе цацкі ў выніку былі канфіскаваныя нарадам міліцыі, паведамляе сайт кампаніі «Гавары праўду».



Падобныя акцыі раней праходзілі ў Расеі, дзе людзі з дапамогай цацак выказвалі нязгоду з вынікамі думскіх выбараў. Тады актывісты расейскага руху «За сумленныя выбары» здолелі давесьці паліцыянтам, што закон не забараняе цацкам праводзіць мітынгі.

Цяпер гарадзкая пракуратура Барнаулу, дзе адбылася такая імпрэза, прызнала мітынг цацак «публічным несанкцыянаваным мерапрыемствам» і абавязала арганізатараў у будучыні ўзгадняць «цацачныя акцыі» з уладамі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG