Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У новым выпуску праграмы «Вашы дзеці» Вольга і Віктар Савіцкія — менская сям’я, якая мае шасьцярых дзяцей і шасьцярых унукаў. Яны разважаюць пра тое, ці ёсьць у сьвеце месца беларускамоўным дзецям. Прапануем вашай увазе ўрывак зь перадачы.

«Мы так прывыклі да адзіноты — ня толькі наша сям’я, а, мне падаецца, усе беларусы самі па сабе, — што вельмі цяжка сутыкацца, давяраць некаму іншаму, рабіць больш шчыльныя, моцныя суполкі. Можна пражыць са сваёй філязофіяй асобна, адбудаваўшы нейкую хованку ў лесе, і пражыць, і ня ведаць, і не хацець ведаць. Ці ёсьць гэта добра? Не! Я лічу, што гэта жахліва і дзяцей гэта нічому не навучыць. Яны выйдуць у сьвет, і яны ня змогуць жыць з гэтым», — кажа Вольга Савіцкая.

Віктар Савіцкі: «У гэтым сьвеце ім месца ня будзе. Ім і цяпер няма ў ім месца. Мы дзяцей выхоўваем такімі, якімі патрабуе грамадзтва. Мы іншымі іх выхаваць ня можам. „Вось гэта добра, а гэта дрэнна“. І ўжо інакш нешта пераправіць — гэта не пад сілу бацькам.

Таму нашая задача як бацькоў ня столькі выхаваўчая, колькі расьлінная. Сачыць за тым, каб ён быў здаровы, накормлены, навучаны. І гэта ўсё, што трэба цяпер ад бацькоў».

Новы выпуск праграмы «Вашы дзеці» — у эфіры 10 лютага. Пазьней — на сайце «Свабоды».
XS
SM
MD
LG