Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нацбанк афіцыйна пастанавіў выпускаць купюры ў 200 тысяч


У Нацыянальным рэестры прававых актаў зарэгістраваная пастанова праўленьня Нацыянальнага банку Беларусі № 31 аб выпуску ў абарачэньне купюры наміналам 200 тысяч.

Новая купюра уводзе ў абарот 12 сакавіка, цытуе Інтэрфакс пастанову НББ N31.

30 студзеня старшыня НБ Надзея Ермакова паведаміла, што вясной у Беларусі зьявіцца купюра ў 200 тысяч рублёў.

«Паводле таго, як ідзе зараз праца з расейскім Дзяржзнакам, то зразумела, што вясной мы будзем мець такую купюру», — сказала яна.

«Што тычыцца вываду з абарачэньня купюраў у 10 і 20 рублёў, то сытуацыя такая: гэтыя купюры больш друкавацца ня будуць. А мы будзем забіраць з абарачэньня старыя купюры, і такім чынам атрымаецца, што гэтыя купюры выйдуць з абарачэньня. Магчыма, для гэтага спатрэбіцца год ці два», — паведаміла Ермакова.

Яна таксама заявіла, што цэны будуць акругляцца, а купюры ў 50 рублёў і вышэй з абарачэньня ня зьнікнуць.


Кроніка зьяўленьня купюраў

Дата Намінал
1 студзеня 2000 20, 50, 100, 500, 1000, 5000
16 красавіка 2001 10 000
21 студзеня 2002 20 000
20 лютага 2002 50 000
15 ліпеня 2005 100 000


Кроніка мадэрнізацыі купюраў

Дата абнаўленьня Намінал
29 сьнежня 2010 50, 5 000
5 верасьня 2011 100
15 сакавіка 2011 500, 1000
25 ліпеня 2011 5 000
15 сакавіка 2011 10 000, 20 000
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG