Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дыпляматычныя адносіны Беларусі і Сырыі былі ўсталяваныя ў жніўні 1993 года.

Аляксандар Лукашэнка наведваў Сырыю з афіцыйнымі візытамі двойчы: у 1998 годзе і ў 2003 годзе. Цяперашні прэзыдэнт Сырыі Башар Асад з афіцыйным візытам пабываў у Менску ў 2010 годзе.



Аляксандар Лукашэнка сустракаўся яшчэ з бацькам і папярэднікам цяперашняга кіраўніка Сырыі Хафізам Асадам. У ліпені 2010 года Лукашэнка сказаў Башару Асаду:

«Маім першым сябрам у мусульманскім сьвеце і наогул на Ўсходзе быў Хафіз Асад. Да гэтага часу памятаю праведзены зь ім час. Ён мне многае расказаў, што адбывалася ў тым сьвеце, ва ўзаемаадносінах паміж СССР і краінамі Ўсходу. Я гэта ўспамінаю з асаблівай цеплынёй, таму што для мяне, маладога палітыка, гэта быў сапраўды палітычны ўрок».

Штогод адбываецца шмат двухбаковых візытаў паміж Сырыяй і Беларусьсю на ўзроўні міністраў, кіраўнікоў парлямэнтаў, вайсковых дэлегацыяў. Краіны шчыльна супрацоўнічаюць у міждзяржаўных арганізацыяй, у прыватнасьці ў ААН.

Таваразварот паміж Беларусьсю і Сырыяй складае каля 90 мільёнаў даляраў на год.

Паводле газэты «Коммерсант», Сырыя зьяўляецца адным з галоўных пакупнікоў беларускай зброі.

У 2010 годзе Башар Асад зрабіў заявіў пра жаданьне Дамаску далучыцца да Мытнага саюзу Беларусі, Расеі і Казахстану.

Беларуская амбасада дзейнічае ў Дамаску зь лістапада 1998 года. Сырыйская амбасада ў Менску дзейнічае з 2007 года.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG