Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Новы кіраўнік АБСЭ заклікаў аднавіць прадстаўніцтва ў Менску


Іман Гілмар
Іман Гілмар

Новы кіраўнік АБСЭ, намесьнік прэм’ер-міністра і кіраўнік МЗС Ірляндыі Іман Гілмар заклікае аднавіць прысутнасьць гэтай арганізацыі ў Беларусі, дзе, паводле яго словаў, «пастаяннае размываньне правоў чалавека» — прычына для клопату.

Выступаючы ў Вашынгтоне перад Хэльсынскай камісіяй ЗША — амэрыканскім урадавым органам, які займаецца маніторынгам правоў чалавека — Іман Гілмар распавёў пра перасьлед праваабаронцаў і незалежных грамадзкіх аб’яднаньняў. Ён адзначыў, што «Беларусь, на жаль, не выконвае сваіх абавязаньняў перад АБСЭ», а таму «няма сумненьняў, што аднаўленьне прысутнасьці АБСЭ ў Беларусі ў той ці іншай форме магло б стаць важным крокам у слушным кірунку і пазытыўным сыгналам для міжнароднай супольнасьці».

Беларусь зачыніла офіс АБСЭ ў беларускай сталіцы пасьля таго, як назіральнікі гэтай арганізацыі назвалі вынікі прэзыдэнцкіх выбараў 2010 году сфальсыфікаванымі.

Гілмар таксама адзначыў, што «Ірляндыя асуджае перасьлед апазыцыі і праваабаронцаў у Беларусі». Ён «шкадуе, што сытуацыя ў Беларусі пагоршылася».

«Тым ня менш як дзейны старшыня АБСЭ я мушу трымаць адкрыты канал для беларускай улады», дадаў Іман Гілмар.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG