Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аглядная місія Міжнароднага валютнага фонду будзе знаходзіцца ў Менску з 22 лютага па 6 сакавіка.

Як паведаміла Інтэрфаксу прадстаўніца МВФ у Беларусі Натальля Калядзіна, місія правядзе традыцыйны штогадовы агляд сытуацыі ў эканоміцы Беларусі, як ва ўсіх краінах-сябрах арганізацыі. Акрамя таго, місія правядзе другі постпраграмны маніторынг у Беларусі, вывучыць, як выконваюцца ўмовы папярэдняга крэдыту МВФ.

Узначаліць місію добра вядомы ў Менску Крыс Джарвіс.

Са студзеня 2009 году па красавік 2010 году беларускія ўлады рэалізавалі праграму МВФ stand-by, якая была падтрымана крэдытам на $3,6 мільярда.

31 траўня 2011 году ўрад і Нацбанк Беларусі зьвярнуліся ў МВФ з просьбай аб выдзяленьні новага фінансаваньня на суму да $7 млрд.

Кіраўніца Нацбанку Беларусі Надзея Ермакова ў канцы студзеня заявіла пра захаваньне зацікаўленасьці беларускіх уладаў у прыцягненьні новага крэдыту МВФ для рэфінансаваньня ранейшых пазыкаў, вяртаньне якіх пачынаецца ў 2012 годзе і дасягне піку ў 2013–2014 гадах.
XS
SM
MD
LG