Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэмія Багдановіча чакае дэбютантаў


Беларускі ПЭН-Цэнтар і Саюз беларускіх пісьменьнікаў паведамілі, што фармаваньне сьпісу прэтэндэнтаў на прэмію імя Максіма Багдановіча за 2011 год скончыцца 29 лютага 2012 году. Уручэньне адбудзецца ў сакавіку.

У якасьці намінантаў прэміі імя Максіма Багдановіча могуць выступаць аўтары беларускамоўных твораў, якія на момант вылучэньня маюць ня больш за 35 поўных гадоў.

Да разгляду журы прымае дэбютныя кнігі аўтараў, якія выйшлі цягам году, могуць разглядацца і публікацыі ў літаратурных часопісах (раман, аповесьць, вялікі перакладны твор).

Вылучэньні ад выдавецтваў і аўтараў прымаюцца па адрасе: а/с 218, 220050, Менск, з пазнакай: «Прэмія імя Максіма Багдановіча».

Пра заснаваньне прэміі было абвешчана ў 2010 годзе, у дзень народзінаў Максіма Багдановіча. Яна будзе ўручацца за найлепшы дэбют у трох намінацыях — паэзія, проза і пераклад.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG