Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Тэхналогію фальшаваньня выбараў у Расеі распавядае старшыня ўчастковай выбарчай камісіі з Самары Ірына Калпакова, якая адмовілася перапісваць дадзеныя выніковых пратаколаў у часе парлямэнцкіх выбараў і пазбавілася працы.

Калпакова: На выбарах у Дзярждуму 2011 г. на маім участку зь вялікім адрывам перамагла КПРФ.

4 сьнежня, пасьля здачы па тэлефоне кантрольных лічбаў, пасьля таго, як нам сказалі, што да пратаколаў прэтэнзіяў ня маюць, мне, як старшыні камісіі, раздаўся званок з раённай адміністрацыі Прамыловага раёну з прозьбай перааформіць пратаколы, паколькі гэтыя не задавальняюць.

Мне сказалі: вам неабходна пад’ехаць па такім-та адрасе (той будынак належыць раённай адміністрацыі, у ім разьмешчаны райсабес). Там ужо знаходзіліся шмат старшыняў камісіяў — відаць тыя, чые лічбы ў пратаколах таксама не задавальнялі кіраўнічую партыю. Старшыні, як і я, перадавалі лічбы па тэлефоне ў адміністрацыю, і людзі з адміністрацыі абзвоньвалі потым усіх старшыняў камісіяў і запрашалі іх зрабіць карэкціроўку.

Я тлумачыла, што мяне здымалі з пяці ракурсаў назіральнікі ад партыяў-суперніц, што назіральнікі сышлі з маіх участках з рэальнымі, несфальшаванымі пратаколамі ў руках за подпісамі ўсіх сябраў камісіі і з пячаткай камісіі. Тлумачыла, што ў тэрыятарыяльных выбарчых камісіях вывешваецца павялічаная форма гэтых пратаколаў, і лічбы павінны супадаць. Арганізатараў фальшаваньня гэтыя довады не пераконвалі. Мне задалі пытаньне: хто вёў відэаздымкі на ўчастку, ці ёсьць іх імёны і адрасы? Гэта мяне канчаткова шакавала. Я юрыст паводле адукацыі і ўяўляла сабе крымінальную адказнасьць, якую панясу. Я проста не змагла гэтага зрабіць.

Цяпер, на прэзыдэнцкіх выбарах многія старшыні, ведаючы такую цяжкую абстаноўку, проста адмовіліся працаваць. Наша камісія не адмовілася. Але нас ня ўзялі. Я працую даўно ў гэтай сыстэме, але такой напружанай сытуацыі не было ніколі.




***

Па-вашаму, могуць быць сфальшаваныя вынікі прэзыдэнцкіх выбараў цяпер, нягледзячы на наяўнасьць вэб-камэр, празрыстых скрыняў і гэтак далей?

— А пратакол будзе проста напісаны так, як гэта трэба, і ўсё.

— Гэта значыць, перапісаны па факце, як гэта адбывалася на выбарах 4 сьнежня?

— Ну так, перапісаны. Проста, элемэнтарна. Задача такая — Пуцін павінен перамагчы ў першым туры і зь вялікай розніцай у адносінах да іншых кандыдатам, з вынікам 70 і больш працэнтаў. Разумееце, наяўнасць вэб-камэр, празрыстых скрыняў і вялікай колькасьці назіральнікаў, відэаздымкаў падчас працэсу галасавання не перашкодзіць ніводнаму старшыні ўчастковай камісіі сфальшаваць вынікі выбараў. Да абсурду проста... Мне шкада грошай нашых падаткаплацельшчыкаў, якія былі выдаткаваныя на гэтыя вэб-камеры. Навошта?

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG