Лінкі ўнівэрсальнага доступу

20-сэкундны прынцып выніковасьці


Энэргія здароўя: 29 парадаў у лютым

Амэрыканскія экспэрты прааналізавалі найбольш шматабяцальныя дасьледаваньні 2011 году ў галіне здароўя, мэдыцыны і ладу жыцьця. Кожны лютаўскі дзень мы друкуем адну кароткую параду, якая дапаможа вам скінуць лішнюю вагу, змагацца са стомай, палепшыць сацыяльныя кантакты — жыць лепш і заставацца здаровым. Цалкам тэксты зьмешчаны ў лютаўскім нумары тыднёвіка «Reader’s Digest».

Чым адрозьніваецца пастаўленая мэта ад дасягнутай?

Усяго 20 сэкундамі — лічыць Шон Эйкар, экспэрт у галіне гэтак званай пазытыўнай псыхалёгіі.

Паводле дасьледніка, калі нам удасца скараціць час, які патрэбны на тое, каб узяцца за ажыцьцяўленьне пастаўленай мэты, усяго на 20 сэкундаў, мы маем значна большыя шанцы дасягнуць гэтай мэты, чым бяз гэтага скарачэньня.

А таму экспэрт раіць: калі вы надумалі пайсьці папрактыкавацца ў спартовай зале зранку, дык вечарам падрыхтуйце адпаведны абутак і вопратку і пакладзіце іх каля свайго ложка.

Або: калі вы мэнэджэр і хочаце больш хваліць сваіх працаўнікоў, дык заўсёды кладзіце загадзя на свой стол пяро і паперу для падзячных лістоў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG