Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сьвятар: «Ролі супрацоўнікаў ГПУ выканалі амапаўцы»


«Тата, нас заб'юць?»
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:00:57 0:00
Наўпроставы лінк

«Тата, нас забьюць?»

Сьвятар царквы «Ян Прадвесьнік» Антоній Бокун зьбіраецца скардзіцца на супрацоўнікаў міліцыі і амапаўцаў, якія ўвечары 8 лютага ўварваліся да яго ў дом, пабілі вокны і напалохалі малых дзяцей.

Сябры «Ліцьвінскага клюбу», якія сабраліся ўчора ўвечары ў доме сьвятара царквы «Ян Прадвесьнік» Антонія Бокуна, меліся абмеркаваць тэму рэпрэсій сталінскіх часоў. Нагодай стала 75-годзьдзе выхаду кнігі Францішка Аляхновіча «У кіпцюрах ГПУ», тлумачыць гаспадар дома сьвятар Антоній Бокун:

«У нас плянавалася нейкая тэатралізаваная пастаноўка, як звычайна падчас такіх сустрэч і маленьняў. Але выйшла яна значна больш маштабнай, а галоўнае, рэальнай».

Сьвятар Антоній Бокун згадвае, што перад уварваньнем у ягоны дом міліцыянтаў ён чуў грукат, які нават ня можа ідэнтыфікаваць. Потым зьвінела бітае шкло шыбаў і посуду на кухні, грымелі цяжкія боты па падлозе. Людзі ў чорных масках, якія паўлазілі ў дом праз вокны, загадалі ўсім прысутным падняць рукі ўгару. Вельмі напалохаліся малыя дзеці, якіх было 9. Дзеці гулялі ў адмысловым дзіцячым пакоі, які таксама штурмавалі праз вакно, кажа гаспадыня Натальля Бокун:

«У нас жа гарэла сьвятло, былі адчыненыя дзьверы. Нашто трэба было біць шкло ў вокнах і гэтак урывацца праз вокны? Тут былі госьці, было 9 дзетак маленькіх, мой чатырохгадовы сыночак ад страху абсікаўся. Навошта было гэтак рабіць па-злачыннаму, хаця б патлумачылі».

Зьміцер Хведарук, які быў у доме сьвятара Антонія разам з яшчэ 30 вернікамі і аматарамі гісторыі, кажа, што міліцыянты спасылаліся на нейкі званок на нумар 102. «Гэтак яны называюць сыгнал пра меркаванае злачынства. Потым удакладнілі, што нібыта ішлося пра выраб тут наркотыкаў», — кажа Зьміцер Хведарук і заўважае, што дзейнічалі міліцыянты зусім не адпаведна пошуку наркавытворцаў: бяз зброі, без сабак:

Зьміцер Хведарук
Зьміцер Хведарук
«Штосьці было дзіўнае. Мне гэта нагадала палітычныя затрыманьні, у якіх шмат давялося паўдзельнічаць як пацярпеламу. Адзін у адзін. Ня думаю, што і крымінальнікаў гэтак хапалі. Нават нікога не паклалі тварам на падлогу, хоць зразумела, што калі тут вырабляюць наркотыкі, то можа быць што заўгодна, і зброя, і могуць вырывацца».

Атрымаць камэнтар у Маскоўскай раённай міліцыі не ўдалося: адказная за працу з прэсай супрацоўніца так і не падняла слухаўкі. Кіраўнік прэсавай службы гарадзкой міліцыі Аляксандар Ластоўскі сказаў, што яму вядома толькі пра затрыманьні людзей, якіх потым адпусьцілі без складаньня пратаколу.

Ці выбачаліся міліцыянты? Натальля Бокун згадала, што калі «штурмавікі» сыходзілі, яна чула, як адзін зь іх прабачаўся перад напужанымі дзецьмі. Яе мужа сьвятара Антонія гэта не задавальняе:

«Можа, хто і казаў, але гэта, як я разумею, асабіста ад сябе. А калі нас выпускалі з Маскоўскага РАУС, а там было ўсё кіраўніцтва гарадзкой міліцыі, усе рабілі выгляд, што нічога такога не адбылося».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG