Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Арганізацыі палітычных партыяў і незалежных прафсаюзаў Бабруйску, не чакаючы рашэньня лідараў «шасьцёркі», выказаліся за актыўны байкот выбараў.

У сувязі з тым, што кааліцыя шасьці ня можа прыйсьці да агульнага рашэньня адносна ўдзелу ў выбарах, рэгіянальныя арганізацыі дэмакратычных сілаў самі пачалі фармуляваць сваю пазыцыю. Нядаўна за актыўны байкот выказаліся чатыры арганізацыі Берасьцейскай кааліцыі аб’яднаных сілаў, цяпер тое ж зрабілі бабруйскія палітычныя партыі і незалежныя прафсаюзы.

Заяву Рады дэмакратычных сілаў Бабруйску аб пазыцыі актыўнага байкоту падпісалі прадстаўнікі АГП, БХД, БНФ, Маладой хрысьціянскай дэмакратыі, сацыял-дэмакратычнай парты «Грамада», руху «Гавары праўду», партыі «Справядлівы сьвет», незалежнага прафсаюзу радыёэлектроннай прамысловасьці. .

Яны патрабуюць вызваленьня і рэабілітацыі палітвязьняў, уключэньня ў выбарчыя камісіі прадстаўнікоў апазыцыі, адмены абмежаваньня на дзейнасьць СМІ, партыяў і арганізацыяў, сходаў і мітынгаў.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG