Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнт Чэхіі будзе абірацца ўсенародна, а не парлямэнтам


Вацлаў Клаўс
Вацлаў Клаўс

Парлямэнт Чэхіі прыняў папраўкі да Канстытуцыі, якія прадугледжваюць усенародныя выбары прэзыдэнта — замест галасаваньня ў парлямэнце, як было да гэтага часу.

Папраўкі ўхваліла Верхняя палата парлямэнту — Сэнат. Ніжняя палата ўхваліла дакумэнт яшчэ ў сьнежні мінулага году.

Прэзыдэнт будзе абірацца на 5 гадоў. У выпадку, калі ў першым туры галасаваньня ніхто з кандыдатаў не набярэ больш за палову галасоў, прадугледжаны другі тур.

Закон уступіць у сілу з 1 кастрычніка. Выбары па новай схеме ўпершыню адбудуцца ў 2013 годзе, калі дзеючы прэзыдэнт Вацлаў Клаўс пакіне пасаду кіраўніка дзяржавы пасьля двух тэрмінаў знаходжаньня на ім.

Вацлаў Клаўс ахарактарызаваў прыняцьце гэтага закону як фатальную памылку. Аднак, у адрозьненьне ад звычайных законаў, ён ня мае права накласьці вета на зьмены ў Канстытуцыі.

Паводле новых зьменаў, імпічмэнт прэзыдэнту змогуць выставіць толькі абедзьве палаты (цяпер — выключна Сэнат). Крытыкі закону лічаць, што новыя правілы зьмяншаюць паўнамоцтвы Сэнату і абцяжарваюць адкліканьне прэзыдэнта зь ягонай пасады.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG