Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На месцы выбуху пад Лагойскам знайшлі цела ахвяры


У выніку выбуху загінуў мужчына, пацярпела 15 чалавек.

«На месцы выбуху ў Лагойскім раёне пад заваламі знойдзены загіблы мужчына», — паведамілі прадстаўнікі Міністэрства па надзвычайных сытуацыях Інтэрфаксу.

Выбух адбыўся 8 лютага ў трохпавярховым будынку інтэрнату ў вёсцы Малінаўка Лагойскага раёну. У вынікі здарэньня абрынуліся пліты перакрыцьця 2-га пад’езду і перагародкі.

Амаль цалкам разбураныя 9 кватэр, якія знаходзіліся ў цэнтральным блёку. Таксама пашкоджаныя кватэры ў астатніх пад’ездах.





Фота — logoysk.info


Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG