Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ААН патрабуе міжнароднага ўмяшаньня ў Сірыю


Арганізацыя аб’яднаных нацыяў заклікала да тэрміновых дзеяньняў з боку міжнароднай супольнасьці каб абараніць сірыйскае цывільнае насельніцтва.

Заява прагучала ў той час, як урадавыя войскі працягваюць артылерыйскі абстрэл жылых кварталаў у горадзе Хомс — адным з цэнтраў антыўрадавых выступаў у Сірыі. Паводле сірыйскай групы па назіраньні за правамі чалавека, сёньня ў краіне загінулі больш за 60 чалавек.

Ачольніца ведамства ААН па правох чалавека Наві Пілэй заявіла, што «няздольнасьць Рады бясьпекі ААН дамовіцца аб агульных дзеяньнях распаліла гатовасьць сірыйскага ўраду працягваць разьню ўласнага народу з мэтай здушэньня іншадумства».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG