Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускі бізнэсовец адкрыў сэсію Ню-Ёрскай фондавай біржы


Беларускі распрацоўнік праграмнага забесьпячэньня — прыватная кампанія EPAM Systems — пачала продаж сваіх акцыяў на Ўол-Стрыце.

З гэтай нагоды над уваходам у Ню-Ёрскую Фондавую біржу (NYSE) на Ўол-Стрыт быў вывешаны афіцыйны сьцяг РБ, а генэральны дырэктар беларускай кампаніі EPAM Аркадзь Добкін даў стартавы звон біржавай сэсіі.

Паводле EPAM, для продажу будуць прапанаваныя 1.517.647 акцый, якія належаць самой кампаніі, і 5.882.353 акцый, якімі валодаюць іншыя акцыянэры кампаніі EPAM Systems. Акрамя таго, кампанія выпусьціць да 1.110.000 дадатковых акцыяў у выпадку перавышэньня заявак над прапановай. Паводле папярэдніх ацэнак, кошт адной акцыі кампаніі EPAM складзе ад 16 да 18 даляраў ЗША.











EPAM Systems (заснаваная ў 1993 годзе) — найбуйнейшы распрацоўнік праектнага праграмнага забесьпячэньня ў Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропе. Пляцоўкай для правядзеньня акцыяў IPO абраная Ню-Ёрская фондавая біржа (NYSE). EPAM Systems працуе з кліентамі па ўсім сьвеце, выкарыстоўваючы глябальную мадэль прадстаўленьня паслугаў. Аддзяленьні кампаніі разьмешчаныя ў ЗША, Беларусі, Вугоршчыне, Расеі, Украіне, Вялікабрытаніі, Германіі, Казахстане, Швэцыі, Швайцарыі і Польшчы.
XS
SM
MD
LG