Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Польская амбасада падаравала Віцебску мэдычнае абсталяваньне


Амбасадар Рэспублікі Польшча ў Беларусі Лешак Шарэпка
Амбасадар Рэспублікі Польшча ў Беларусі Лешак Шарэпка

Віцебскі абласны дыягнастычны цэнтар атрымаў ад польскай амбасады і грамадзкай дабрачыннай арганізацыі «Вэрбалік» мэдычнае абсталяваньне для сурдалягапэдычнага аддзяленьня.

Абсталяваньне выраблена ў Даніі, яго кошт складае больш за 40 тысяч эўра. Яно дазволіць абсьледаваць пацыентаў у самыя сьціслыя тэрміны, а таксама праводзіць рэабілітацыю дзяцей з парушэньнямі слыху, прычым з самых першых дзён жыцьця немаўляці.

Надзвычайны і паўнамоцны амбасадар Рэспублікі Польшча ў Беларусі Лешак Шарэпка, які наведаў Віцебскі абласны дыягнастычны цэнтар, нагадаў, што амбасада разам з грамадзкай дабрачыннай арганізацыяй «Вэрбалік» ажыцьцявіла, такім чынам, ужо другі праект у рамках праграмы малых грантаў. Першы быў рэалізаваны ў 2010 годзе ў Гомелі. Гомельскай цэнтральнай гарадзкой дзіцячай паліклініцы падаравалі абсталяваньне больш як на 54 тысячы эўра. Віцебск быў абраны для рэалізацыі другога праекту менавіта таму, што Віцебская вобласьць істотна дапамагла Рэспубліцы Польшчы, калі пад Смаленскам разьбіўся самалёт з кіраўніком польскай дзяржавы і высокапастаўленымі чыноўнікамі. Тады ў аэрапорце «Віцебск» арганізавалі сустрэчу самалётаў зь дзяржаўнымі чыноўнікамі і сваякамі загінулых, а потым дапамаглі польскім гасьцям дабрацца да месца авіякатастрофы.

У мэдычнай установе запэўнілі, што абсталяваньне дужа запатрабаванае: у вобласьці зарэгістравана каля 7 тысяч дзяцей з рознымі парушэньнямі слыху, і штогод выяўляецца каля 500 дзяцей, якія маюць такія парушэньні.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG