Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Суд пацьвердзіў: Яўлінскі прэзыдэнтам ня будзе


Вярхоўны суд Расеі прызнаў законнай адмову Цэнтравыбаркаму зарэгістраваць Рыгора Яўлінскага кандыдатам у прэзыдэнты.

Агучваючы сваё рашэньне, судзьдзя падкрэсьліў, што не знайшоў падстаў для задавальненьня скаргі Яўлінскага.

Як заявіла ў ходзе сёньняшняга пасяджэньня пракурор Ларыса Сьцяпанава, ЦВК дакладна растлумачыў патрабаваньні закону, прызнаўшы несапраўднымі подпісы ў падтрымку аднаго з заснавальнікаў партыі «Яблоко», перададзеныя ў выглядзе копій. Прадстаўнікі Яўлінскага, у сваю чаргу, зьвярталі ўвагу на тое,што ў заканадаўстве няма прамога забароны на прадстаўленьне копій.

Рыгор Яўлінскі ў сваім мікраблогу ў сетцы Twitter назваў рашэньне Вярхоўнага суду перадвызначаным, аднак, паводле яго, было важна прайсьці гэтую працэдуру.

Цэнтравыбаркам забракаваў больш як 20 працэнтаў подпісаў, сабраных у падтрымку Яўлінскага, пры дапушчальных 5 працэнтах.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG