Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Берасьце: прадавачкі лятарэй просяць абароны


Берасьцейскія прадавачкі лятарэяў «Спортлято» зьвярнуліся да генэральнага дырэктара РУП «Нацыянальныя спартыўныя лятарэі» з просьбай разабрацца ў канфлікце з рэгіянальным кіраўніцтвам.

У лісьце да генэральнага дырэктара Ўладзіслава Пяткевіча прадавачкі просяць абараніць іх ад звальненьняў і выправіць парушэньні ў аплаце працы. Павдле жанчын, рэгіянальнае кіраўніцтва пагражае звальненьнем дзьвюм прадавачкам лятарэяў у Берасьці за абвешчаны страйк і за тое, што інфармацыя пра гэта трапіла ў сродкі масавай інфармацыі.

31 студзеня 12 прадавачак «Спортлято» ў Берасьці абвясьцілі страйк з-за таго, што іх пазбавілі даплаты за працу ў халодных умовах. Звычайны іхні заробак складае 10 працэнтаў ад выручкі. А пазбавілі іх яшчэ 20 працэнтаў, якія рэалізатары лятарэяў атрымліваюць у тры зімовыя месяцы.

Начальства выклікала жанчын «на дыван», дзе ім пагражалі звальненьнем. Спачатку звальненьнем пагражалі адной з жанчын, якая быццам бы падала інфармацыю пра абвешчаны страйк у СМІ. А калі за яе заступілася брыгадзір, то звольніць паабяцалі і яе.
XS
SM
MD
LG