Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Парлямэнт Украіны пакінуў Цімашэнку за кратамі


Юлія Цімашэнка ў камэры сьледчага ізалятара

Юлія Цімашэнка ў камэры сьледчага ізалятара

Парлямэнт Украіны сёньня зноў адмовіўся адмяніць артыкул крымінальнага кодэксу, паводле якога асуджаная экс-прэм'ер Юлія Цімашэнка.

Праект закону, прапанаваны апазыцыяй, падтрымалі 150 дэпутатаў пры неабходным мінімуме 226 галасоў. Супраць выступілі фракцыі прапрэзыдэнцкай Партыі рэгіёнаў, камуністаў і Народнай партыі.

У кастрычніку летась суд у Кіеве асудзіў Цімашэнку на сем гадоў пазбаўленьня волі за перавышэньне службовых паўнамоцтваў пры падпісаньні газавага пагадненьня з Расеяй у 2009 годзе. Цімашэнка адбывае пакараньне ў калёніі ў Харкаве.

Прыхільнікі Цімашэнкі і праваабаронцы лічаць, што крымінальны перасьлед экс-прэм'ера Ўкраіны палітычна матываваны і патрабуюць яе неадкладнага вызваленьня.
XS
SM
MD
LG