Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Выбух у доме ў ваенным гарадку. Ёсьць пацярпелыя


У адным з ваенных гарадкоў у Лагойскім раёне адбыўся выбух бытавога газу ў жылым доме.

Пра гэта паведамілі агенцтву Інтэрфакс-Захад у прэс-службе Міністэрства абароны.

«Абваліўся адзін з пад’ездаў дома. Сумеснымі дзеяньнямі падразьдзяленьня МНС і вайскоўцаў, якія апэратыўна прыбылі, з-пад завалаў дасталі 4 пацярпелых, якім аказаная мэдыцынская дапамога», — удакладнілі ў Мінабароны. Ахвяр няма, дадалі ў ваенным ведамстве.

Ратавальныя працы працягваюцца, прычыны здарэньня высьвятляе спэцыяльная камісія.

Паводле МНС, выбух адбыўся ў трохпавярховым будынку інтэрнату ў вёсцы Малінаўка Лагойскага раёну, абрынуліся пліты перакрыцьця 2-га пад’езду і перагародкі. З-пад завалаў выратавалі 4 чалавекі, яны цяпер знаходзяцца ў шпіталі. Двое ў цяжкім стане.


Фота — logoysk.info.


Як паведамляе сайт logoysk.info, амаль цалкам разбураныя 9 кватэр, якія знаходзіліся ў цэнтральным блёку. Таксама пашкоджаныя кватэры ў астатніх пад’ездах. Ацалелых жыхароў дома пасялілі ў санаторый "Рудня".

XS
SM
MD
LG