Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейская апазыцыя перадала сьпіс палітычных вязьняў


Акцыя пратэсту апазыцыі, Масква, 4 лютага 2012 году
Акцыя пратэсту апазыцыі, Масква, 4 лютага 2012 году
Прадстаўнікі расейскай апазыцыі перадалі сёньня ў адміністрацыю прэзыдэнта Расеі сьпіс людзей, якія, на іх думку, зьяўляюцца палітычнымі зьняволенымі і павінны быць памілаваныя.

У сьпісе 39 чалавек, у тым ліку былыя суўладальнікі ЮКАСу Міхаіл Хадаркоўскі і Платон Лебедзеў, актывістка незарэгістраванай партыі «Іншая Расея» Таісія Восіпава. Патрабаваньне вызваліць гэтых людзей было адным з асноўных падчас праведзеных у суботу ў Расеі масавых акцыяў пратэсту.

У панядзелак прэм’ер-міністар Расеі Ўладзімер Пуцін падчас сустрэчы ў Маскве з палітолягамі заявіў, што ў краіне няма палітычных зьняволеных. Пуцін адзначыў, што ня ведае ніводнага чалавека, які знаходзіўся б у турме з палітычных прычынаў, дадаўшы, што тыя апазыцыйнікі, якіх затрымлівалі ў ходзе акцыяў пратэсту і арыштоўвалі на 15 содняў, ужо даўно на волі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG