Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Яўлінскі ў Вярхоўным судзе: відэатрансьляцыя

абноўлена

8 лютага Вярхоўны суд Расеі разглядае скаргу Рыгора Яўлінскага на адмову ў рэгістрацыі ў якасьці кандыдата ў прэзыдэнты. Сайт Радыё Свабода вядзе жывую відэатрансьляцыю з залы суда.

Яўлінскаму было адмоўлена ў рэгістрацыі кандыдатам у прэзыдэнты з-за 20 працэнтаў браку ў падпісных лістах - такія былі вынікі выбарачнай праверкі ЦВК. Пры гэтым у лісьце ЦВК, накіраваным Яўлінскаму, прызнавалася, што больш за 1,9 мільёна подпісаў прызнаныя сапраўднымі - пры норме 2 мільёны.

У судзе абвешчаны перапынак да 13.45 (час менскі).



У рэзалюцыю мітынгу "За сумленныя выбары", які адбыўся на Балотнай плошчы 4 лютага, быў уключаны пункт з патрабаваннем рэгістрацыі Рыгора Яўлінскага ў якасьці кандыдата на пасаду прэзыдэнта Расеі.

У сваю чаргу Эўрапейскі Саюз лічыць, што рашэньне аб адмове Рыгору Яўлінскаму ў рэгістрацыі для ўдзелу ў прэзыдэнцкіх выбарах павінна быць перагледжана. Вярхоўны прадстаўнік ЭЗ па зьнешняй палітыцы Кэтрын Эштан заклікала расейскія ўлады вярнуцца да гэтага пытаньня.

7 лютага сакратар ЦВК Мікалай Конкін заявіў, што ЦВК гатовы выканаць любое рашэньне Вярхоўнага суду. І калі суд вырашыць зарэгістраваць Рыгора Яўлінскага, выбарчыя бюлетэні будуць перадрукаваныя. Пакуль у іх значацца 5 імёнаў: Уладзіміра Пуціна, Міхаіла Прохарава, Генадзя Зюганава, Уладзіміра Жырыноўскага і Сяргея Міронава.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG