Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лідэр кампаніі «Гавары праўду» Уладзімер Някляеў падчас прэсавай канфэрэнцыі ў Менску адзначыў, што ў Беларусі існуе большасьць, якая хоча пераменаў і да якой трэба дагрукацца.

Як паведамілі прадстаўнікі «Гавары праўду», 2 мільёны грамадзянаў Беларусі пра СМІ, інтэрнэт і ўлёткі азнаёмяцца з «Грамадзянскай дамовай».

Намесьнік старшыні кампаніі «Гавары праўда» Дзьмітрыеў абвясьціў прынцыпы, якая кампанія хоча прапагандаваць у палітыцы — празрыстасьць, школа грамадзяніна (тлумачэньне правоў, якія ёсьць у чалавека) і зваротная сувязь.

Актывіст кампаніі Аляксандар Фядута сказаў, што кампанія ня ставіць за мэту прывесьці сваіх людзей у парлямэнт. «Гавары праўду» гатовая да дыялёгу, якія павінен ісьці на ўсіх узроўнях., і выступае за пашырэньне «шасьцёркі». Але подпіс Уладзімера Някляева на дакумэнце кааліцыі зьявіцца толькі ў тым выпадку, калі там будуць подпісы ўсіх астатніх лідэраў шасьцёркі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG