Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

МАРОЗ

На поўначы і ў цэнтры краіны хмарна, на поўдні — сонечна. Тэмпэратура — ад −12 да −17 градусаў.
У БЕЛАРУСІ І СЬВЕЦЕ:

Менск, у офісе кампаніі «Гавары праўду» (вул. К. Маркса, 21, 21) адбудзецца прэсавая канфэрэнцыя, падчас якой будзе прэзэнтаваная стратэгія арганізацыі на 2012 год, у тым ліку «Дамова з новай беларускай большасьцю». Пачатак у 11.00.

Менск, у нацыянальным прэсавым цэнтры адбудзецца прэсавая канфэрэнцыя, прысьвечаная вынікам сацыяльна-эканамічнага разьвіцьця Беларусі ў 2011 годзе і задачам на 2012 год. Пачатак у 11.00.

Менск, у нацыянальным прэсавым цэнтры адбудзецца прэсавая канфэрэнцыя першай намесьніцы міністра сельскай гаспадаркі і харчаваньня Надзеі Каткавец, аўтаркі выразу «хаатычна складзеныя цэны». Пачатак у 12.30.

Менск, клюб RE:Publik (вул. Прытыцкага, 62) адбудзецца прэзэнтацыя друкаванага выданьня Дударскага клюбу Беларусі — першага нумара альманаху DUDAR. У праграме шматлікія конкурсы, выступы лепшых дудароў Беларусі.

Бэрлін, перамовы канцлера Нямеччыны Ангелы Мэркэль з прэзыдэнтам Казахстану Нурсултанам Назарбаевым

Нью-Ёрк, абнародаваньне прысуду ў справе гандляра зброяй, расейскага грамадзяніна Віктара Бута

* * *

У вечаровым эфіры «Свабоды» ― зваротная сувязь: перадача «Званочкі», ў якой Ян Максімюк камэнтуе тэлефанаваньні нашых слухачоў, і «Паштовая скрынка 111», дзе лісты слухачоў чытае і камэнтуе Валянцін Жданко.

* * *

Паважаныя наведнікі сайту! Дапамажыце больш поўна прадставіць беларускі дзень — дашліце інфармацыю пра плянаваныя падзеі, якія будуць цікавыя нашым чытачам, на адрас svaboda@rferl.org.

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:

1863: Расія і Прусія падпісалі канвэнцыю аб узаемадапамозе ў барацьбе супраць паўстанцаў у Польшчы, Літве і Беларусі
У гэты дзень нарадзіліся

1810 — Іван Хруцкі , мастак.

1826 — Аляксандр Валіцкі, выдавец, музычны крытык, сьпявак, удзельнік паўстаньня 1863–1864 гг.

1866 — Васіль Дружчыц, гісторык.

1887 — Уладзіслаў Талочка, культурна-асьветны дзеяч, культуроляг, гісторык, літаратуразнавец.

1891 — Каспар Валадкевіч, рымска-каталіцкі сьвятар, грамадзкі дзеяч.

1893 — Антон Неманцэвіч, уніяцкі сьвятар, царкоўны дзеяч, вязень савецкіх і фашысцкіх турмаў.

1914 — Валянцін Таўлай , паэт, дзеяч заходнебеларускага нацыянальнага руху.

1921 — Іван Мележ , пісьменьнік, грамадзкі дзеяч
Памёр:

1938 — Мікалай Гуткоўскі, грамадзкі дзеяч, юрыст (расстраляны)

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:

Той, хто не паважае родную мову, не паважае родны народ

Іван Мележ

ГОД ТАМУ Ў ЗАГАЛОЎКАХ НА САЙЦЕ «СВАБОДЫ»:

У Эгіпце загінулі ня менш як 297 чалавек

Ня допыт, дык суд. Ня суд, дык арышт

Кіраўнік штабу Някляева страціў сваю пасаду ў АГП

Хто кідаў кактэйль Молатава ў расейскую амбасаду?

Браніслаў Камароўскі: Польшчы варта падтрымліваць апазыцыю ў Беларусі
XS
SM
MD
LG