Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Cем'і палітвязьняў. Боль і адвага


У Празе распачала працу выстава «Лісты: боль і адвага» беларускага фотамастака Андрэя Дубініна, прысьвечаныя сем’ям і блізкім беларускіх палітвязьняў.

Выстава — сэрыя партрэтаў жонак, бацькоў, дзяцей, сяброў тых, хто трапіў пад перасьлед пасьля акцыі 19 сьнежня 2010 году. Адзін з арганізатараў Аляксей Францкевіч паведаміў «Свабодзе», што 16-га лютага плянуецца афіцыйнае адкрыцьцё з удзелам чэскіх палітыкаў.

Памылка сэрвэра

Памылка на сэрвэры. Зьвярніцеся ў службу падтрымкі.

Please use Search above to see if you can find it elsewhere


«Гэтай выставай мы хочам паказаць моладзі, якая навучаецца ў чэскіх унівэрсытэтах, што насамрэч адбываецца ў Беларусі. Далей мы плянуем правесьці гэтую выставу ва ўсіх навучальных установах», паведаміў Аляксей Францкевіч.

Мілана Міхалевіч

Мілана Міхалевіч



Паводле фатографа Андрэя Дубініна, ён імкнуўся выйсьці па-за межы палітыкі і паказаць падзеі ў Беларусі праз гісторыі сем’яў палітвязьняў:

«На фотаздымках паказаныя сябры і сваякі палітвязьняў. Многія зь іх сфатаграфаваныя зь лістамі ад тых, хто знаходзіцца ў турме або выгнаньні. Доўгі час лісты былі адзіным сродкам сувязі са сьветам. Насельніцтва Беларусі жыве ва ўмовах інфармацыйнай ізаляцыі, прэса кантралюецца дзяржавай, а доступ да незалежных СМІ абмяжоўваецца. Мы бачым арышты, суды над дзесяткамі чалавек, але гэта толькі вяршыня айсбэрга. Рэпрэсіі закранулі сотні сваякоў і сяброў, а страх пасяліўся ў сэрцах тысячаў беларусаў.»

Тацяна Севярынец

Тацяна Севярынец



Ірына Халіп

Ірына Халіп




Ала Саньнікава

Ала Саньнікава











Раней выстава прайшла ў Лёндане і Варшаве, дзе выклікала вялікую цікавасьць. У Чэхіі выставу прымае Карлаў унівэрсытэт, факульэт гуманітарных навукаў (U Kříže 8 Praha 5 — Jinonice, Fakulta humanitních studií KU). Выстава працягнецца да 19 лютага.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG