Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Старшыня моладзевай фракцыі АГП «Маладыя дэмакраты» Алег Корбан паведаміў у сваім фэйсбуку аб вылучэньні на пасаду старшыні партыі.

У сваім звароце да паплечнікаў Корбан адзначыў: «Улічваючы сытуацыю ў АГП зь нязьменным кіраўніцтвам старой каманды, ігнараваньнем зь яе боку ідэйных прапановаў і заўвагаў іншых сябраў партыі, а таксама адсутнасьцю паўнацэннай працы дзеля дасягненьняў мэтаў АГП, лічу слушным зарэгістравацца кандыдатам на вышэйшую партыйную пасаду».

Алег Корбан абяцае абнаўленьне і амаладжэньне каманды АГП, прапануе «Маладым дэмакратам» пераняць кіраўніцтва ў партыі.

Такім чынам Алег Корбан кідае выклік дзейнаму старшыні партыі Анатолю Лябедзьку, які кіруе Аб’яднанай грамадзянскай партыяй ад 2000 году. Зьезд мае адбыцца сёлета ўвесну.

Алег Корбан нарадзіўся ў 1985 годзе. Шмат разоў рэпрэсаваны. Пачаў займацца грамадзка-палітычнай дзенасьцю ў пятнаццацігадовым узросьце. Скончыў машынабудаўнічы ліцэй. Потым навучаўся ў Міжнародным гуманітарным эканамічным інстытуце. У 2007 годзе Корбан быў пакараны штрафам у рамках крымінальнай справы за ўдзел у незарэгістраванай арганізацыі — «Маладым фронце». Удзельнічаў у выбарчай кампаніі Яраслава Раманчука. Пасьля выбараў быў арыштаваны, праходзіў па справе «масавых беспарадкаў». У жніўні 2011 крымінальная справа супраць яго была спыненая. У студзені 2011 году быў абраны старшынём «Маладых дэмакратаў»

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG