Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея падзеліць ўкраінскі "Нафтагаз" з ЭЗ?


Эўрапейская камісія мае намер узяць удзел у расейска-ўкраінскіх перамовах аб умовах паставак газу. Адпаведная прапанова бакам ужо накіравана, заявіў эўракамісар па энэргетыцы Гюнтэр Этынгер. Пры гэтым, паводле яго, ўкраінскі бок ужо даў станоўчы адказ, рэакцыя Масквы чакаецца бліжэйшым часам.

Новыя газавыя перамовы Расеі і Ўкраіны пачаліся пры канцы 2011 году. Асноўнай іх тэмай застаецца цана на газ, якую цяперашнія ўкраінскія ўлады лічаць завышанай. Масква згаджаецца зьнізіць кошт паставак толькі наўзамен на продаж «Газпрому» паловы кампаніі «Нафтагаз Украіны» — апэратара магістральных газаправодаў, якія праходзяць па тэрыторыі краіны.

Кіеў, у сваю чаргу, гатовы абмяркоўваць толькі стварэньне трохбаковага кансорцыюму з удзелам Эўразьвязу. Апошнія расейска-ўкраінскія перамовы на гэтую тэму скончыліся безвынікова.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG