Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чарговая залатая порцыя на сайце - найлепшыя праграмы 1997-1998 гадоў.

Тысячы тэматычных дасьледаваньняў, абмеркаваньняў вечна жывых праблемаў беларускай гісторыі, рэлігіі, культуры, якія некалі прагучалі ў кароткахвалёвым эфіры, цяпер ізноў стануць даступныя і для слухачоў Інтэрнэт-пакаленьня.

Мы пачынаем дыгіталізацыю аўдыёархіву, гэтая праца разьлічаная на некалькі гадоў, але асобныя выбраныя тэматычныя цыклі будуць выстаўляцца на сайце Свабоды ужо цяпер.

Гэтым разам дадаліся:

«Беларускія раздарожжы»: Што калі б Калінінградзкая вобласьць стала беларускай? Скарына – Францыск ці Георгі? Мітрапаліт Мэльхісэдэк і беларуская аўтакефалія...

«Сымбаль Веры»: Знаёмства зь беларускімі мармонамі і гісторыя гэтай царквы ў Амэрыцы ды многія іншыя тэмы.

«Залаты запас» — вольны унівэрсітэтэт Свабоды — будзе абнаўляцца і папаўняцца штотыдня.

Сачыце, слухайце, пасылайце сябрам!

ЗАЛАТЫ ЗАПАС СВАБОДЫ

XS
SM
MD
LG